Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Справаздача аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння У.С. Караткевіча, у рамках гарадскога “Тыдня памяці”

Дата: 19 декабря 2015 в 19:30, Обновлено 19 декабря 2015 в 19:45
1 376 просмотров

З 23.11.2015 г. па 28.11.2015 г. у ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Оршы” быў праведзены тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння У.С. Караткевіча.

               23 лістапада адбылося адкрыццё прадметнага тыдня літаратурнай кампазіцыяй “Быў. Ёсць. Буду…”. Планавалася, што арганізатарамі дадзенага мерапрыемства стане 10 клас, аднак з-за хваробы класнага кіраўніка і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Відзевіч В.І. ініцыятыву перанялі вучні 9 “А” класа, якія пазнаёмілі гледачоў з тэматыкай і асноўнымі матывамі творчасці Караткевіча. Вучням быў прапанаваны для прагляду дакументальны фільм “Рыцар сумлення і свабоды”. Таксама на адкрыцці тыдня гучалі вершы Караткевіча, якія сталі класікай (“Дзе мой край”, “Быў. Ёсць. Буду”, “На Беларусі Бог жыве”). Вучаніца 9“А” класа Віташкевіч Дар’я прачытала ўласны верш, прысвечаны У.С. Караткевічу. Гэты верш быў надрукаваны ў газеце “Телеком” №47 ад 26 лістапада 2015 года. Актыўнымі ўдзельнікамі адкрыцця тыдня беларускай мовы і літаратуры сталі вучні 5 “А”, 5 “В”, 7”А”, 8”В” класаў. У гэты дзень таксама ў школьнай бібліятэцы была адкрыта выставы кніг У.Караткевіча. На трэцім паверсе школы быў аформлены інфармацыйны стэнд па тэме прадметнага тыдня.

           24 лістапада вучні 9 “А” класа правялі інфармацыйную гадзіну “Наш славуты зямляк”, на якой пазнаёмілі вучняў 5-х, 6-х, 7-х, 8-х, 9-х класаў з кароткімі звесткамі і цікавымі фактамі з жыццёвага і творчага шляху У.С.Караткевіча. Потым была праведзена віктарына з такой жа назвай. Па водзывах класных кіраўнікоў можна сцвярджаць, што мерапрыемства атрымалася карысным і цікавым.

          25 лістапада вучні 6 “А” класа сталі удзельнікамі адкрыцця выставы рукапісаў У.С. Караткевіча і круглага стала “Стратэгія захаваня памяці Караткевіча”, якія адбыліся ў музеі Караткевіча.  Вучні мелі магчымасць убачыць на свае вочы рукапісы Уладзіміра Караткевіча і паслухаць выступленні беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова, укладальніка 25-томнага выдання твораў Караткевіча спадара Ждановіча, пляменніцы У.Караткевіча Алены Іванаўны Караткевіч. У гэты ж дзень вучні 7 “Б” класа прынялі удзел у літаратурна-музычнай вечарыне “Слова земляка гучыць над роднай старонкай”, якая адбылася ў дзіцячай бібліятэцы імя У.Караткевіча. Там жа вучні 9 “А” класа Сюбаеў Іван, Феданенкава Настасся, Андрэева Вікторыя, Смірнова Лада прачыталі на памяць вершы Уладзіміра Караткевіча. Для вучняў 5”Б”, 6”Б”, 7”В” класаў у гэты дзень была арганізавана сустрэча з беларускай пісьменніцай Яўгеніяй Казловай. Справаздача аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння У.С. Караткевіча, у рамках гарадскога “Тыдня памяці” 

            26 лістапада вучні 9”Б” класа прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях “І не знікаць Паэтам вечна..”, якія адбыліся ў Дзіцячым парку “Казачная краіна” ля помніка У.Караткевічу.

            27 лістапада для вучняў 8-х і 9-х класаў быў праведзены конкурс –гульня “Наш Уладзімір Караткевіч”. Конкурс праходзіў па прынцыпе тэлеперадачы “Свая гульня”. І вучні, і настаўнікі атрымалі ад гульні задавальненне.

               28 лістапада адбылося закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні 7-х, 8-х, 9-х класаў наведалі мастацкую выставу “Зямля пад белымі крыламі -2015”, прысвечаную юбілею Караткевіча. Затым адбылася сустрэча з прафесарам, доктарам філалагічных навук А.М.Нінадаўцом, які даследуе творчасць У.С.Караткевіча.  

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры  <font face="tahoma, geneva, sans-serif">Н.Чарня</font>ўская

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.