Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Открытые уроки. Белорусская литература

Дата: 14 июня 2017 в 11:14, Обновлено 1 июня 2020 в 14:10

П.Панчанка

.doc

П.Трус Падаюць сняжынкі

.docx

Р.Барадулін

.doc

Я.Баршчэўскі

.doc

ЛІТАРАТУРНЫ ТУРНІР. Колас. Купала.

.doc

 Сымон- музыка

.doc

УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА.

 ВЫСОКАЯ КУЛЬТУРА ВЕРША, ШЧЫРЫ ЛІРЫЗМ,

АСАЦЫЯТЫЎНАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ ЛІРЫКІ

 (“ЗАЛАТАЯ АСЕННЯЯ РАНІЦА”,

 “ПАЛЬЦЫ ЖОЎТЫХ КЛЯНОВЫХ ЛІСТОЎ”)

Урок беларускай лiтаратуры ў 10-м класе

  • :

Уладзімір Дубоўка. Высокая культура верша, шчыры лірызм, асацыятыўная вобразнасць лірыкі (“Залатая асенняя раніца”, “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”)

Мэта:

Вызначыць ідэйна-мастацкі змест лірыкі У.Дубоўкі, у якой паэтызуецца краса прыроды, засяродзіць увагу вучняў на высокай культуры верша, шчырым лірызме, асацыятыўнай вобразнасці, паказаць сувязь лірыкі паэта з паэзіяй Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.  Развiваць уменне аналiзаваць лiрычныя творы, удасканальваць навыкі  працы ў групах, самастойнай працы, развіваць пісьмовае маўленне вучняў. Садзейнічаць выхаванню чытацкага густу.

Эпiграф:

«Паэзія гэтага наватара-мастака да апошняга капіляра прасякнута трагізмам і жыццесцвярджэннем. У ёй узвірыла неўтаймаванае буянства кантрасна-палярных пачаткаў: шчымлівы мінор і ўздымны мажор, балючы смутак і парывы радасці, крыўда і разуменне нялёгкіх зломаў часу, гаючасць прыроднай красы і навалач нялюдскай брыдоты» (М.Арочка)

Дзе нам балiць, там i душа:

З душы ўвесь чалавек сабраны.

Мы адчуваем нечакана:

Дзе нам балiць, там i душа.

Таму, чым большая душа, –

Даўжэй шчымяць i ныюць раны.

Дзе нам балiць, там i душа:

З душы ўвесь чалавек сабраны. (Янка Сіпакоў)

Ход урока

     І. Арганiзацыйны момант

     ІІ. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока

  • Давайце звернем увагу на словы, запісаныя на дошцы, растлумачым іх значэнне (адзін з вучняў выканаў гэтае заданне ў якасці папераджальнага дамашняга задання да ўрока):
  • 1. Узнавіць, перадаць чый-небудзь вобраз на сваёй люстраной  паверхні. 2. Перадаваць у вобразах або паняццях аб’ектыўную рэальнасць. 3. Увасобіць у мастацкіх вобразах, паказаць, намаляваць.

Мілагучны – прыемны на слых, які прыемна гучыць.

Мэтазгодны – які адпавядае вызначанай мэце, разумны, карысны.

Дабрабыт – дастатак, забяспечанасць.

Ажыццявіць – здзейсніць, зрабіць рэальнасцю.

Цемрашал – носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі, рэакцыянер.

  • Як вы лічыце, гэтыя словы з’яўляюцца агульнаўжывальнымі ў беларускай мове або словамі абмежаванага ўжытку? Устарэлымі або неалагізмамі? Запазычанымі або спрадвечна беларускімі словамі? Якія словы адносяцца да спрадвечна беларускіх? (Словы, якія спакон вякоў існуюць у беларускай мове). У якіх жыццёвых сітуацыях мы звяртаемся да гэтых слоў?
  •  Гэтым словам няма і ста гадоў. Увёў іх у актыўны ўжытак Уладзімір Дубоўка. Што можна сказаць пра пісьменніка, які займаўся моватворчасцю? (Добра ведаў мову, адчуваў слова, а значыць, пры дапамозе слова мог перадаць тонкія душэўныя зрухі і памкненні, адлюстраваць свае перажыванні і пачуцці)

Зварот да ключавога пытання ўрока: Чаму ў 20-я гады  Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка лічыўся адным з самых таленавітых і перспектыўных паэтаў Беларусі?

Зварот да тэмы ўрока, вызначэнне мэт урока (мэта мовай вучняў: пазнаёміцца з вершамі “Залатая асенняя раніца”,“Пальцы жоўтых кляновых лістоў”, разгледзець на прыкладзе гэтых вершаў асаблівасці лірыкі У. Дубоўкі: шчыры лірызм, асацыятыўная вобразнасць; адказаць на ключавое пытанне ўрока)

     ІІІ. Праверка дамашняга задання

Індывідуальныя адказы вучняў (пыт.1-3, стар.50 падручніка)

  1. Якія перыяды можна вылучыць у жыцці і творчасці У.Дубоўкі?

1900 – 1918 гг. – маленства, юнацтва, жыццё на Беларусі.

1921 – 1930 гг. – творчы ўзлёт, напружаная творчая (выдаў пяць кніг паэзіі з 1923 па 1927 гг.) і літаратурна-арганізатарская (актывіст “Маладняка”, арганізатар новых філій (напрыклад, у Магілёве), узначальваў Маскоўскую філію, у складзе якой у 1924 годзе было 15 чалавек, арганізатар “Узвышша”) дзейнасць. Паэт – лідар свайго пакалення, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі чытачоў і крытыкі.

1930 – 1957 гг. – выгнанне і пакуты.1 год зняволення, 7 год ссылкі ў Яранску, 10 год канцлагера, “вечнае пасяленне” ў Краснаярскім краі.

1957 – 1976 гг. – вяртанне з нябыту, творчая дзейнасць, дасягненні ў дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай дзейнасці (санеты Шэкспіра, паэмы Байрана). У 1962 годзе стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за цыкл вершаў “Палеская рапсодыя”

  1. Хто з беларускіх паэтаў істотна паўплываў на станаўленне творчай індывідуальнасці У.Дубоўкі?

На фарміраванне эстэтычных поглядаў У. Дубоўкі вялікі ўплыў аказалі класікі беларускай літаратурыЯнка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. Іх творчасць была ўзорам эстэтычнай дасканаласці і вартасці, сыноўняй вернасці нацыянальным вытокам, прыкладам самаадданага служэння Бацькаўшчыне. Лёс і творчасць У. Дубоўкі ў многім нагадваюць пра М. Багдановіча: яны абодва былі песнярамі красы беларускага краю, услаўлялі хараство і таму абодвух можна называць паэтамі-эстэтамі, абодва былі паэтамі-адраджэнцамі, пра што мы пераканаліся на папярэднім уроку, калі знаёміліся з патрыятычнымі вершамі У. Дубоўкі. Абодва паэты доўгі час былі адарваны ад радзімы, абодва большасць гадоў свайго жыцця жылі ў чужым моўным асяроддзі, але не здрадзілі роднай мове і Бацькаўшчыне.

  1. Якія вы ведаеце зборнікі паэзіі пісьменніка 1920-х гадоў? Дайце агульную характарыстыку яго вершам гэтай пары.

“Строма”(1923), “Там, дзе кіпарысы” (1925), “Трысцё” (1925), “Credo” (1926), “Наля” (1927).  Галоўная тэма зборнікаў – тэма адраджэння роднай краіны, заклік да высакароднай дзейнасці дзеля сваёй Бацькаўшчыны. Паэт захапляецца жыццём, спрабуе адшукаць у ім тое, што ўмацуе веру ў заўтрашні дзень і не дасць зламацца пад націскам неспрыяльных умоў.

ІV Праца па тэме ўрока

  1. Актуалізацыя раней набытых ведаў (франтальная праца)
  • У якіх умовах жылі і пісалі беларускія літаратары у канцы 20-х і пачатку 30-х гг.? (У канцы 20-х і пачатку 30-х гг. беларускія літаратары жылі і пісалі ва ўмовах ідэалагічнага ўціску. З’явілася вульгарна-сацыялагічная крытыка, якая патрабавала ад пісьменнікаў трымацца пралетарскай ідэалогіі, вышуквала «варожыя выпады» ў літаратурных творах).
  •  Што вы ведаеце пра лёс многіх беларускіх пісьменнікаў у той час? (Масавыя арышты (1927—1930 гг., 1933—1934 гг., 1937—1939 гг.) і рэпрэсіі (М. Зарэцкі, Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Чарот,  і інш). Жыццё большасці пісьменнікаў ператварылася ў трагедыю, многія баяліся адкрыта выказваць свае погляды і пісаць па творчым жаданні, забаранялася пісаць пра глыбока асабістае. Творцы павінны былі пісаць галоўным чынам пра поспехі і дасягненні ў будаўніцтве новага сацыялістычнага жыцця).
  • Вывад: Трэба было мець выключную мужнасць і любоў да Бацькаўшчыны, каб працаваць на ніве нацыянальнай культуры. Вершы, з якімі мы зараз пазнаёмімся, з’яўляюцца сведчаннем мужнасці і бязмежнай любві да Беларусі Уладзіміра Дубоўкі.
  1. Выразнае чытанне настаўнікам верша “Залатая асенняя раніца”.
  2. Гутарка па тэксце
  •  Якія перажыванні і эмоцыі выклікаў у вас верш?
  • Які настрой верша? (Спачатку настрой верша напоўнены светлай радасцю. Матыў радасці звязаны з залатым ззяннем восеньскай лістоты (“залатая, асенняя раніца”, “дзень залаты”, “залатыя лісты”). Затым настрой змяняецца на разважлівы смутак. (“Развітальная хвіля найгоршая, // Яна можа і сэрца спаліць”) Аднак у трох заключных строфах разважліва-тужлівы настрой змяняецца на аптымістычны настрой вяртання. (“Я прыйду, я вярнуся ізноў”) Лірыцы якіх беларускіх паэтаў характэрны матыў захаплення жыццём, радасці ад сузірання прыроды?
  • Тонкі лірызм верша трымаецца на псіхалагічных асацыяцыях. Назавіце іх.  (“Залатая, асенняя раніца” асацыіруецца з каханнем, з парой светлага юнацтва, пачаткам жыцця;  пярэстая гаць – з жыццёвымі перашкодамі, наваламі;  асеннія лісты –  з чалавечымі лёсамі). У якіх беларускіх пісьменнікаў сустракаем асацыяцыі кахання з прыроднымі з’явамі?
  • Верш характарызуецца багаццем метафарычных вобразаў. Назавіце іх і вызначце іх ролю ў вершы. (Сонца, якое шчодра купаецца ў пушчы; мітуслівыя матылькі-мітульга лісцяў; дзень, які прыгаршчамі рассыпае лісты; небакраў, які камазынам гарыць. Дапамагаюць вобразна намаляваць карціну прыроды, перадаць перажывані і пацуцці аўтара)
  • У вершы прысутнічаюць словы-наватворы. Паспрабуйце іх знайсці. (Распаветрыцца, беражыстыя)
  • Чым для лірычнага героя памятная і дарагая «залатая, асенняя раніца»? (Верш напісаны на самым пачатку творчага жыцця. Паэт жыў светлымі надзеямі і спадзяваннямі. Успрыманне жыцця было самым непасрэдным — шчырым, узнёслым, аптымістычным. У памяці засталася тая пара, што была асветлена вобразам роднага, каханага чалавека, непаўторным і незабыўным пачуццём). Якія беларускія паэты выкарыстоўваюць прыём супастаўлення пэўных з’яў прыроды і пачуццяў чалавека?
  • У якой страфе, на вашу думку, закладзена асноўная ідэя твора? (Асеннія лісты як чалавечыя лёсы, чалавечыя жыцці, якім наканавана прайсці сваім адметным шляхам. У самотны час развітання, што «можа і сэрца спаліць», лірычны герой імкнецца не падацца адчаю. Ахоплены рашучасцю зрабіць правільны выбар у жыцці, ён спрабуе знайсці вышэйшы сэнс у перажытым, сілай унутранага пачуцця, унутранай веры сцвердзіць для сябе і для іншых наноў адкрытую ісціну: «Лёс для ўсіх не бывае аднакавы, / як для тых засмучоных лістоў». Гэтыя словы заключаюць вялікі пазнавальны, філасофскі змест. Ён выяўляецца ў тым, што чалавек як істота валявая, надзеленая здольнасцю цвяроза ацэньваць і ўзважваць жыццёвыя сітуацыі, можа рабіць свой выбар. Якім бы ні быў суровым жыццёвы лёс, усё ў канчатковым выніку залежыць ад чалавека, ад яго здольнасці супрацьстаяць націску чорных сіл, ад непадуладнага ніякім перашкодам моцнага жадання ашчадна зберагчы ў сабе парасткі любові, дабра, чалавечнасці).
  • Як вы думаеце, чаму аўтар даў яму назву «Залатая асенняя раніца» і як яна звязана з асноўнай думкай твора?
  • На першы погляд верш можна аднесці да ўзораў пейзажнай лірыкі. Прысутнасць якіх вобразна-выяўленчых сродкаў, дэталей, на ваш погляд, перашкаджае гэта зрабіць? (Твор нельга цалкам аднесці да пейзажнай лірыкі. Прыродаапісальніцкія элементы працуюць на аўтарскую звышзадачу: перадаць унутраны стан свайго лірычнага героя, выказаць сваю жыццёвую (філасофскую) пазіцыю. У выніку прадметы прыроды становяцца сімваламі, асацыяцыямі, знакамі. Таму захапленне прыгажосцю асенняй раніцы — гэта своеасаблівы прыём, які дае мажлівасць паэту выказаць сваё развітанне з парой юнацтва, часам летуценнасці і рамантычнасці, і разам з тым засведчыць пачатак новага этапу ў жыцці — этапу жыццёвага сталення, узмужнення. Ён цалкам усведамляе, што шлях спазнання адвечных ісцін жыцця нялёгкі. Унутрана лірычны герой падрыхтаваны да новых выпрабаванняў, настроены на тое, каб мужна сустрэць перашкоды і расчараванні, якія толькі ўмацуюць, загартуюць яго, дадуць моц і рашучасць супрацьстаяць розным напасцям).
  1. Выразнае чытанне настаўнікам верша “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”.
  2. Самастойная праца ў групах.

Групы робяць параўнальны аналіз вершаў “Залатая асенняя раніца” і “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”, запаўняючы наступную табліцу:

“Залатая асенняя раніца”

“Пальцы жоўтых кляновых лістоў”

Дата напісання. Біяграфічны каментарый.

Настрой верша. (Чым дасягаецца, ці змяняецца на працягу верша?)

Від лірыкі. (Якой паўстае прырода ў гэтым вершы?)

Тэма верша

Асноўная думка

Мастацкія сродкі, іх роля. (Пры дапамозе якіх вобразаў і мастацкіх сродкаў паэт малюе пейзаж?)

Роля псіхалагічных асацыяцый у вершы

Як можна ахарактарызаваць духоўнае аблічча аўтара гэтых вершаў

Ацэнка працы ў групе

  1. Справаздача адной з груп, каментарыі, удакладненні астатніх груп
  2. Зварот да слоў Міколы Арочкі і Янкі Сіпакова, якія ўзяты ў якасці эпіграфа да ўрока.
  • Як эпіграфы да ўрока дапамагаюць нам глыбей зразумець  асаблівасці паэзіі У.Дубоўкі і адказаць на ключавое пытанне ўрока?
  1. Самастойная пісьмовая праца ў літаратурных сшытках
  • Вучні адказваюць на ключавое пытанне ўрока
    1. . Падагульненне.
  •  1.Некалькі вучняў  зачытваюць тое, што атрымалася ў сшытку і атрымліваюць адзнаку. Сшыткі збіраюцца на праверку.
  • 2. Настаўнік каменціруе работу вучняў на ўроку, выстаўляе адзнакі і дае ім падрабязны каментарый.
    1. . Рэфлексія.
  • Настаўнік вызначае ступень выканання мэты ўрока, высвятляе цяжкасці і ўзровень засваення матэрыяла.
    1. . Дамашняе заданне
  • Ст. 58, пытанні 1-4, дадатковыя творчыя заданні: ст. 58,заданні 5-7

____________________________________________________________________________________

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.