Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КАНТРОЛЬНЫЯ ТЭСТЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Дата: 16 июня 2017 в 11:40, Обновлено 1 июня 2020 в 14:10

КАНТРОЛЬНЫЯ ТЭСТЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

(10клас)

Варыянт 1

А1. Адзначце словы, у якіх літара ю абазначае два гукі:

  1. жартуюць;                 3) юнак;                           5) раз’юшаны.
  2. бюст;                          4) дзвюма;

А2. Адзначце словы з другім націскным складам:

1) маленькі;                  3) каменны;                          5) адзінаццаць.

2) бульбяны;                4) спіна;

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:

1) ч..рніцы;                  3) ш..птаць;                          5) ц..нтральны.

2) р..цэпт;                    4) ч..снок;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Ў:

1) на  ..збярэжжы;       3) па  ..ночны;                     5) паўднёва - ..сходні.

2) шлагба..м;               4) прыехалі да  ..сціна;

А5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца апостраф:

1) салаў..і;                    3) паштал..ён;                    5) аб..інець.

2) на Юр..я;                  4) саф..ян;

А6. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) ісці па (вуліца);          3) прыехаць да (дзадуля);          5) сад у (квецень).

2) расці на (луг);            4) радавацца (пакупка);

А7. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) (С, с)карынавы першадрукі;     3) (А, а)рыядніна нітка;   5) Дзень (Н, н)авукі.

2) (Г, г)рамадзянская вайна;         4) (П, п)олаччына;

А8. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнік ужываецца у пераносным значэнні:

1) насценны гадзіннік;              3) чырвоны радок;          5) упарты чалавек.

2) горкі вопыт;                           4) чорная фарба;

А9. Адзначце радкі, у якіх усе словы сінанімічныя:

1) дапытлівы, памяркоўны, цікаўны;               4) вясёлы, кампанейскі, дураслівы;

2) гасцінец, бальшак, магістраль;                     5) недалёка, блізка, побач.

  1. змяняць, перарабляць, хаваць;

А10. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) усходне..славянскі перыяд;                           4) свежа..вымытая падлога;

2) вядомы края..знавец;                                     5) беларуска..рускі слоўнік.

3)горад..герой Мінск;

А11. Адзначце назоўнікі з канчаткам –а(-я):

1) у глыб лес..               3) абапал гасцінец..                5) без уздым..

2) каля кіёск..                4) загадчык клуб..

А12. Адзначце сказы, з граматычнымі памылкамі:

  1. Старая гусь завяла маладых далёка ад хаты, аж на поплаў.
  2. У гэтым годзе я спадзяюся атрымаць залатую медаль.
  3. Канчаюцца школьныя гады, канчаецца і бесклапотнае юнацтва.
  4. Вымытую бялізну гаспадыня павесіла ў двары.
  5. Самаму лепшаму баксёру нашай каманды нечакана у час паядынку рассеклі правую броў.

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –ём (-ом):

1) несці;                       3) браць;                             5) ужываць.

2) даць;                        4) рашаць;

А14. Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

1) шэсц..сот;               3) абедз..вюма;                 5) дз..весце.

2) пяц..дзесят;             4) васем..наццаць;

А15. Адзначце сказы, у якіх ужываецца займеннік сам.

  1. Спыніліся адразу на самым версе перавалу.
  2. Самога гаспадара ў хаце днём звычайна няма.
  3. Самаму добраму чалавеку, нашаму дзядулю, заўсёды рады мы.
  4. Дачакаліся самадзейныя артысты нарэшце самога загадчыка клуба.
  5. Самае непрыемнае, калі табе родныя або добра знаёмыя не давяраюць.

А16. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) спушчаны рукаў;             3) саснежаты падворак;                  5) выкашаная трава.

2) абсыпленая цветам;        4) запыліўшыйся абутак;

А17. Адзначце сказы з няправільным ужываннем дзеепрыслоўных словазлучэнняў:

  1. Дрэвы, вызваліўшы галіны з-пад цяжару, шумяць усё роўна нявесела.
  2. Развітваючыся з сябрамі, сэрца маё прадчувала бяду.
  3. У садочку, схіліўшыся, стаялі дзве вярбы старыя.
  4. Не азіраючыся і бегучы дадому, хваляванне мацнела.
  5. Пасадзіўшы дзіця, жанчына пачала яго распранаць.

А18. Адзначце словы, якія пішуцца асобна.

1) паспеем (усё) роўна;          3) ведаць (на) памяць;                5) зрабіць (па) новаму.

2) засталіся (у) трох;              4) пакласці (на) верх шафы;

А19. Адзначце словазлучэнні, са словамі, якія з не пішуцца разам:

  1. (не) разгорнуты падручнік;      3) сказаць (не) падумаўшы;        5) (не) сабраныя учора рэчы.
  2. (не) абдымны прастор;             4) (не) вялікая, але змястоўная праца;

А20. Адзначце сказы, у якіх ужываецца ні:

  1. У Багдановіча … было зацягнутага перыяду вучнёўства.
  2. Дзе б ты … быў, вабяць да сябе крыніцы маленства.
  3. У адзенні … плывец, а ў кажуху … касец.
  4. Здароўя не купіш … за якія грошы.
  5. Адклад нідзе на лад … ідзе, адразу ж памаглі ў бядзе.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

  1. Вучыцца у народа… задача кожнага пісьменніка.
  2. Нас яшчэ дома папярэдзілі: ехаць будзеце павольна, бо дарога … вузкая, калдобістая.
  3. З усіх аднакласнікаў Каця … самы блізкі для мяне чалавек.
  4. Броўкі … як сярпочкі, а ніўка няжатая стаіць.

А22. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Над Прыпяццю так і зіхаціць ясная… сонечная раніца.
  2. Раман, аглушаны такою навіною, доўга стаяў ні жывы … ні мёртвы.
  3. Пытаўся я тут пра ўсё … пра жыццё звяроў і птушак, пра паасобныя расліны.
  4. На беларускіх вяселлях заўсёды гучаць … як вясёлыя, так і сумныя народныя песні.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Над вуліцаю ціхімі хмарамі вілася дробная … як пыл … машкара.
  2. Чыстыя жнівеньскія росы выпадаюць раней і не скочваюцца долу … як не ўвесь дзень.
  3. У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж, і ў вадасцёчнай трубе грыміць … як гром, абвальваецца намёрзлы лёд.
  4. Прыбегла дадому маці з дзіўнай навіной, сон мой … як рукой зняло.

А24. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца коскамі або аддзяляюцца коскай.

  1. Шумі наш лес у залацістых строях.
  2. Месячнай ноччу відаць было далёка навокал.
  3. Дзядулеў сусед можа нам дапамагчы на летніку.
  4. У канцы года можа выйдзе новая кніга нашага знаёмага.

А25. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца.

  1. Адчынілі паржавелыя ад вільгаці дзверы.
  2. Снег белы і сыпкі пакрыў за ноч усё наваколле.
  3. Сюды прыходзяць алені вельмі згаладалыя за дзень.
  4. Дарослыя з зайдрасцю пазіралі з берага на нас хлапчукоў, але ўзысці на лёд не адважваліся.  

А26. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца.

  1. Добры чалавек параіўшы не шкадуе потым.
  2. Часу было яшчэ многа, і Раман Сяргеевіч ішоў не спяшаючыся.
  3. Восень упэўнена тупае воблакаў узняўшы чараду.
  4. Там на ўсходзе пачало ўжо чырванець неба.

А27. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Усе ляглі спаць… і вёска агні патушыла.
  2. Вясновае паветра свежае … і ніяк нельга ім надыхацца.
  3. Бярыце з роднага парога хлеб… і песню ў шлях з сабою.
  4. Учора маці ўстала рана… і ўсе ўжо не маглі заснуць.

А28. Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх трэба паставіць коскі.

А там …<sup>1</sup> дзе першы крок рабілі …<sup>2</sup>  і нашы мацеркі жывуць …<sup>3</sup> растуць бярозы і рабіны…<sup>4</sup> і лісце падае ў траву.

А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

  1. Сонца паднялося вышэй … на зямлю сышла гарачыня.
  2. Алесь не памыліўся … адрас ён ведаў на памяць.
  3. Прыціснуць маразы … рэкі пакрыюцца лёдам.
  4. Напрошваецца выснова … трэба дом зрабіць утульным.

А30. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе.

     Антосева хата нагадвала асаджаную крэпасць … дзверы былі зачынены на масіўную засаўку… вокны … на ўсе кручкі і старанна завешаныя.

1) Працяжнік, кропка з коскай, працяжнік;                  3) двукроп’е, коска, коска;

2) двукроп’е, коска, працяжнік;                                     4) працяжнік, коска, коска.

А31. Адзначце, у якім сказе з простай мовай, пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае схеме.

… Хаця б чаго не здарылася … з неспакоем думаю я … (Т, т)рэба збегаць да сястры, мо вярнулася ўжо…

1) “П, -а.- П…”         2) “П. –а,- п…”       3) “П? -а.- П?”           4) “П!” -а.- П”.

А32. Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст.

  1. Дзякуючы гэтаму, яна заснавала жаночы манастыр, якім і кіравала. 2. Зразумела, Еўфрасіння была не проста манашкаю. 3. Як князёўна, яна мела шмат грошай. 4. Яе родная сястра Гарыслава таксама пастрыглася ў манашкі. 5. Яны разам перапісвалі  кнігі дзеля асветы народа.        

                  а) 3, 2, 5, 4, 1.            б) 2, 3, 1, 4, 5.              в) 4, 3, 5, 1, 2.                 г) 1, 4, 2, 3,5.

                

В1.Запішыце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ы :

1)за..мацца    2)за..скрыцца   3)звыш..мклівы   4)раз..ходзіцца

В2.Запішыце слова, у якім ёсць прыстаўны гук:

1)на ..ржышчы;  2)..удзел;    3)..усаты;     4)..ордэн.

В3.Запішыце слова, у якім прапушчана літара:

1)ра..сол;    2)запоз..нена;    3)міласэр ны;   4)дэсан..ны.

В4.Знайдзіце і выпішыце граматычную памылку, звязаную з ужываннем ступені параўнання прыметніка.

1)Позняй восенню дні сталі намнога карацейшыя.

2)Самыя прыгожыя раніцы на нашай Свіслачы.

3)На свеце больш лепшага кутка няма, як наша Беларусь.

4)Вясковыя дзеці цяпер намнога смялейшыя, чым яны былі раней.

В5Знайдзіце ў сказах памылку, звязаную з кіраваннем, запішыце правільнае словазлучэнне.

1)Меншая Паўлава дачка вясною захварэла на запаленне лёгкіх.

2)Наш дзядзька вельмі любіў кпіць над малым.

3)Трэба было ўжо і схадзіць па свае рэчы, якія засталіся ў багажні на вакзале.

4)Думаць пра будучыню Настачцы зусім не хацелася, што вельмі турбавала яе бацькоў.

В6.Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

Пад узмахі касы нават і пра непрыемнае думалася лёгка.

В7. Вызначце, у якім сказе ёсць памылка, звязаная з каардынацыяй дзейніка і выказніка, запішыце выказнік у патрэбнай форме.

1)Тройка рысакоў са стайні мясцовага пана прыцягвала ўвагу многіх наезнікаў.

2)Гар ад лесу, які палаў некалькі дзён, адчувалася нават у дальніх вёсках.

3)У азёрах, сажалках і ціхіх затоках нерастуе карп, карась і лінь.

4)Дырэктар фабрыкі Панамарова выступіла на сходзе з сустрэчнай прапановай.

В8.Вызначце стыль тэксту.

       Мне здаецца, што Беларусь можна назваць “зямлёй пад белымі крыламі”, бо ў пэўнай ступені бусел – наш сімвал. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсэнам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні.

      Але беларусы лічаць бусла сваёй птушкай.

Варыянт 2

А1. Адзначце словы, у якіх літара і  абазначае два гукі:

1)   нізіна;                         3) лічба;                           5)  іскрыцца.

2)   імшарына;                  4) салаўі;

А2. Адзначце словы з другім націскным складам:

1) выпадак;                  3) каўчук;                          5) сівы.

2) ільняны;                   4) нектар;

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара о:

1) р..знастайны;          3) д..бразычлівы;                  5) ст..тысячны.

2) ч..рнабровы;            4) выс..кародны;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Ў:

1) “Мілавіцу”.. знагародзілі;       3) за..важыць;                     5) беларуска-..краінскі.

2) кансілі..м;                                 4) да   ..ладзіміра Паўлавіча;

А5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

1) мен..шасць;                    3) дз..веры;                    5) шмат песен...

2) ц..мяны;                         4) кудыс..ці;

А6. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) стаяць на (вахта);            3) затрымацца на (дарога);          5) віднеецца на (гара).

2) адпачываць у (лагер);     4) падараваць (сяброўка);

А7. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) (З, з)аходняя Беларусь;            3) (З, з)аслужаны дзеяч навукі;      5) (Н, н)ацыянальная акадэмія навук.

2) (М, м)інскія вуліцы;                4) (Дз, дз)ень друку;

А8. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнік ужываецца у пераносным значэнні:

1) упарты бой;                           3) чорная здрада;          5) новы гарнітур.

2) старое крэсла;                       4) цёплыя  фарбы;

А9. Адзначце радкі, у якіх усе словы сінанімічныя:

1) раніца, досвітак, зарніца;                      4) пісьменнік, аўтар, майстар слова ;

2) думаць, разважаць, меркаваць ;           5) далеч, блакіт, прастора.

3) гаворка, перагаворы, сход;

А10. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) грамадска..палітычны ;                         4) добра..суседскі;

2) радыё..станцыя;                                     5) горка..салёны .

3) вет..урач;

А11. Адзначце назоўнікі з канчаткам –у(-ю):

1) аб (чарадзей);               3) у (поспех);                5) у (край).

2) на (начлег)                    4) пры (гаспадар);

А12. Адзначце словазлучэнні, з граматычнымі памылкамі:

1)   жыццевае крэда;          2) вядомы майстар Пятрова;         3) новая БелЭН;

  1. кароткая запіс;             5) цікавая ЛіМ.

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –іце (-ыце):

1) хацець;                       3) перагнаць;                             5) вырашаць.

2) вярцець;                     4) абязболіць;

А14. Адзначце сказы, у якіх парушаны граматычныя нормы беларускай мовы:

  1. Пяць доўгіх вёрстаў вельмі стамілі нашых падарожнікаў.
  2. Тры пятых соткі гарода былі засаджаны памідорамі.
  3. Каля двух гадзін давялося чакаць цягніка на Гомель.
  4. Трое ладных падсвінкаў гадавалася ў гэтым годзе ў бацькавым хляве.

А15. Адзначце сказы, у якіх ужываецца займеннік ты ў родным ці вінавальным склоне.

1)   Зямля трымае (ты) за плечы і ні як не можа адпусціць.

2)   Сям’я даўно ганарыцца (ты), мой сыночак.

3)   Дома заўсёды (ты) прымуць і дапамогуць.

4)   Тут (ты) знаёмае кожнае дрэва і кожны куст.

5)   Ты ўсіх ведаеш, і (ты) ўсе ведаюць у роднай вёсцы. 

А16. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) разбіўшаеся шкло;             3) адчынянае акно;                  5) напісаны ліст.

2) разгорнутая кніга;             4) вымытая падлога;

А17. Адзначце сказы з няправільным ужываннем дзеепрыслоўных словазлучэнняў:

  1. Успамінаючы тое мінулае, заўсёды ахоплівае моцнае хваляванне.
  2. Мы крочылі далей, не зважаючы на дождж.
  3. Рупліва аглядаючы зямлю, сонца падымалася ўсё вышэй.
  4. Рыбы не зловіш не намачыўшыся.
  5. Развіваючы вытворчасць, у краіне многае змянілася.

А18. Адзначце словы, якія пішуцца асобна.

1) пакласці крыж..накрыж;          3) напрацавацца да..змогі;              5) дзе..нідзе заўважыць.

2) засталіся ў..трох;                      4) адкласці ў..бок;

А19. Адзначце словазлучэнні, са словамі, якія з не пішуцца разам:

1)   даўно (не) падмецены двор;     3) (не) такі смелы;        5) такі (не) давер.

2)   вялікі (не) дахоп ;                      4) да школы (не) далёка;

А20. Адзначце сказы, у якіх ужываецца ні:

1)   Нічога не было: .. слоў, .. пытанняў, .. уздыхання.

2)   Акрамя шчэбету птушак, у лесе нічога .. чуваць.

3)   Яшчэ было .. позна.

4)   Ды .. гуку над Гайнай – пад цемным шатром.

5)   Куды б ен .. прыходзіў, пра бяду сваю расказваў заўсёды.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

1)   Восень .. роздуму пара.

2)   Каліна .. як полымя, чырвоная.

3)   Камень .. не куст і не дрэва, не вырасце і не зменіцца.

4)   Бацькаў узрост .. трыццаць шэсць гадоў.

А22. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску ставіцца коска.

1)   У творчасці ніхто не падняўся .. і ніколі не падымецца вышэй за народ.

2)   Не быў .. і не будзе .. і не можа быць шчаслівы чалавек без Бацькаўшчыны.

3)   З сябрамі не толькі жыць .. а і вучыцца лягчэй.

4)   Хлопец быў ад страху ні жывы .. ні мёртвы.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. І ў душы ўзнікаюць нейкія поўныя чараў вобразы, і часамі мільгаецца штось .. як бы даўно знаёмае.
  2. Як і раней .. малыя чакалі, што заўтра прыедзе татка і прывязе нешта такое, такое …
  3. Увесь дзень і ўсю ноч дождж .. як з вядра ліў.
  4. Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая, і з тонкім ... як дубец .. камлём рабіна.

  

А24. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска.

  1. Калега .. мне вядомы клопат твой.
  2. Твой прастор .. Радзіма .. чаруе і захапляе.
  3. Радзіма .. пачынаецца з двароў, дзе журавель тырчыць, нібыта дрэўка.
  4. Дажджу .. бадай .. не будзе, хоць сонца і не паказваецца.

А25. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца.

  1. Зляжалае за зіму лісце ўжо падсыхала.
  2. Сведкай усяму была толькі яна дзяўчынка.
  1. Шыракаплечы, моцны ён рабіў уражанне спакойнага чалавека.
  2. Дзед Антось паглыблены ў свае думкі стаяў на парозе.

А26. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца.

  1. Палохаючы птушак у ельніку шапаціць тоўсты барсук.
  2. Ужо на дрэвах дружна заспявалі шпакі.
  3. Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.
  4. Маці і бацька побач сядзяць пазіраючы на сваіх дарослых дзяцей.

А27. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

1)   У сакавіку не пацяплела .. і вярнуліся маразы.

2)   Дзьмуў свежы вецер .. і галка ляскалі ў пад’ездах дзверы.

3)   Ягадам яшчэ б расці .. ды расці.

4)   Яблыні радаваліся вясне .. а пчолы радаваліся вясноваму цвету.

А28. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.        

  1. Калі мы нядбайна ставімся да лесу…то страчваем паветра.
  2. Будзем берагчы  ўсё.. што расце на зямлі.

3)   Грошай было .. як кот наплакаў.

4)   Сябры доўга глядзелі, як хвалі набягалі на бераг.. і шматкі пены выносіліся на яго край.

А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

1)   У паветры стаяў несціханы гоман вясны..спявалі птушкі, шумеў Нёман, булькалі ручайкі.

2)   Чалавек з добра напакаванаю торбаю быў далёка не малады..вочы яго глядзеді ўважліва.

3)   Міколка нечакана вельмі паружавеў.. яму яшчэ не даводзілася так хлусіць.

4)   Дзьмухавец згарнуў парасонам шарык.. закрыліся венчыкі кветак макрыц.

А30. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў ў сказе.

     У Верамейках дакладна ведалі..дзе была пастаўлена першая хата … яе збудавалі некалі на беразе ручая … што цёк у возера… глыбіня якога тады была вельмі вялікая.

1) Коска, кропка з коскай, коска, двукроп’е;            3) коска, двукроп’е, коска, коска;

2) двукроп’е, коска, коска, працяжнік;                      4) двукроп’е, двукроп’е, коска, коска.

А31. Адзначце, у якім сказе з простай мовай, пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае схеме.

… Далёка пойдзеш, хлопча з такім розумам … павольна прамовіў сусед і дадаў … калі характар твой табе не перашкодзіць

1) “П, -а.- П…”         2) “П. –а,- п…”       3) “П? -а.- П?”           4) “П,” -а.: - П”.

А32. Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст.

  1. Затое начной парою даў сабе волю. 2. Янка не спяваў на людзях, лічыў, што не мае голасу. 3. У адным месцы начному падарожніку перабег дарогу заяц. 4. Ідучы па лесе, пачаў спяваць спачатку паціху, потым на увесь голас. 5. Песня патроху адганяла страх. 

                  а) 5, 3, 2, 1, 4 .            б) 2,1, 4, 3, 5.              в) 4, 3, 5, 2, 1.                 г) 1, 3, 4, 5, 2.

                

В1.Запішыце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ы :

1)на..менне            2)аб..граны       3)за..шоўшы        4)вы..грыш.

В2.Запішыце слова, у якім ёсць прыстаўны гук:

1) ..одум;            2)..унук;          3)па..уцінне;       4)..оптыка.

В3.Запішыце слова, у якім прапушчана літара:

1)сэр..ца;        2)улас..ны;         3)абя..зброіць;           4)капус..ны.

В4.Знайдзіце  граматычную памылку, звязаную з ужываннем ступені параўнання прыметніка, запішыце правільна.

  1. Людская ўвага даражэй за ўсё на свеце.
  2. Стань бліжэй і спакойна паслухай маю параду.
  3. Здавалася, што прыгажэйшага за яго нікога няма ў нашым горадзе.
  4. Самыя вялікія памідоры выраслі ў бабулі ў гэтым годзе. 

В5.Знайдзіце ў сказах памылку пры дапасаванні ці кіраванні, запішыце правільна.

  1. Тыя два летніх дні, што правялі мы сёлета на Нарачы запомняцца, мабыць, надоўга.
  2. Цяпер, ужо праз месяц, можна толькі пасмяцца са свайго недарэчнага хваляванне.
  3. Не стала лірычных куткоў ні для закаханых, ні для салаўёў.
  4. Зара чырвань-хустку накіне на грэбень сасновых густых верхавін. 

 В6.Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

Дык пасядзіце ж, любыя, са мною, пагаманіце, пагукайце трохі.   

В7. Вызначце, у якім сказе ёсць памылка, звязаная з каардынацыяй дзейніка і выказніка, запішыце правільна.

  1. Знакаміты ўрач Таццяна Бірыч дапамагла многім людзям убачыць разнаколернасць свету.
  2. Удзельнікаў нарады сустракаў дырэктар ліцэя Ніна Паўлаўна Сямёнава.
  3. У беларускіх лясах растуць сосны, бяроза, дуб.
  4. ДАІ ў верасні пачала асабліва сачыць за рухам транспарту на гарадскіх вуліцах.

 В8.Вызначце стыль тэксту.

       Зноў успамінаецца май. Маладая зеляніна вакол. Усё такое жаўтавата-зялёнае. Вы, пэўна, заўважалі, што калі распускаецца лес, здалёк ён выдае жаўтавата-зялёным. А калі яшчэ зацвітуць ласкавыя коцікі на лазовых кустах, то ён такім і сапраўды выглядае. Па-маладому надзвычай вясёлым і светлым.  

Варыянт 3

А1. Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных не адпавядае напісанню:

1) грэбці;                          3) лічба;                           5) медзь.

2)  парта;                           4) маска;

А2. Адзначце словы з трэцім націскным складам:

1) жаласліва;                    3) веснавы;                          5) крупяны.

2) дыспансер;                   4) садавіна;

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара э:

1) сурв..тка;                 3) ант..на;                5) тр..шчаць.

2) канц..лярыя;            4) кашн..;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Ў:

1) да..жыня;                      3) але..т;                     5) на..рале.

2) пераможнае “..ра”;      4) а..табіяграфія;

А5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

1) лепел..скі;                     3) дз..весце;                    5) мен..ш.

2) сляз..мі;                         4) бар..ер;

А6. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) у гэтым (погляд);            3) успомніць пра (сястра);          5) знайсці на (дарога).

2) на (папера);                     4) жыць у (хата);

А7. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) (П, п)анчанкавы верш;          3) (Дз, дз)ень рыбака;      5) (З, з)аслужаны трэнер.

2) (Г, г)еркулесавы слупы;        4) (К, к)обрынскі сыр;

А8. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнік ужываецца у пераносным значэнні:

1) калгаснае поле;                     3) мужчынскае паліто;          5) шырокі чытач.

2) свежы погляд;                       4) далёкія планы;

А9. Адзначце радкі, у якіх усе словы сінанімічныя:

1) мяжа, рубеж, граніца;                        4) слуп, абеліск, камень;

2) батон, булка,пірожнае ;                     5) бедны, небагаты. жабрацкі.

3)  выдаваць, друкаваць, пісаць ;

А10. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) лёгка..крылы вецер;                              4) цёмна..сіні плашч;

2) ночка..цыганка;                                     5) чэсць..хвала вам.

3) глыбока..паважаны чалавек;

А11. Адзначце назоўнікі з канчаткам –у(-ю):

1) на фотаздымк..;               3) на даждж..;                5) у месяц...

2) аб вучн..;                          4) пры пастух..;

А12. Адзначце словазлучэнні, з граматычнымі памылкамі:

  1. з няўмекаю Валодзем;          3) высокая насып;         5) даўгачаканыя канікулы.
  2. шырокія дзверы;                   4) матчыны грудзі;

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –еш, -еце:

1) ты (чакаць) званка;                       3) вы (наведаць) хворага;                             5) ты (даручыць) сябру.

2) вы (рабіць) паслугу;                     4) ты (непакоіцца) пра бабулю;

А14. Адзначце лічэбнікі, у якіх на месце пропуску пішацца літара е:

  1. дзвесц..;                             3) вос..м;                           5) аб..дзве.
  2. п..тнаццаць;                      4) дзев..тнадццаць;

А15. Адзначце сказы, у якіх ужываецца займеннік сам (сама, само) у адзиночным або множным лику.

1)   Кнігі, пісаныя па-беларуску, палілі, забаранялі самі словы “беларуская мова”.

2)   Да самага дальняга поля недзе кіламетраў пяць будзе.

3)   Вось каб самому пачуць хоць аднаго жаваранка.

4)   Самыя большыя яблыкі выраслі на трэцяй яблыньцы.

5)    Застануцца ў дзяцей самыя лепшыя ўспаміны праг эты Новы год.  

А16. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) распрацаваны план;                     3) спалнелы твар;                  5) разбіты посуд.

2) хвалюючыйся настаўнік;             4) грукочучы транспарцёр;

А17. Адзначце сказы з недакладным ужываннем дзеепрыслоўных словазлучэнняў:

  1. Радасць так і свяцілася ў вачах; успомніўшы пра тое нядаўняе вяселле.
  2. Падышоўшы пад акно, хлапчанё стала барабаніць у шкло пальчыкам.
  3. Развітваючыся з сябрамі, мы адразу рушылі ў дарогу.
  1. Сеўшы за стол і ўзяўшы ручку, настаўнік пачаў запісваць у кнігу прозвішчы вучняў.
  2. Вырашыўшы дачакацца сваіх, Мікола пазваніў да суседзяў.

А18. Адзначце словы, якія пішуцца асобна.

1) расказаць усё (па) парадку;         3) зрабіць (на) зло;              5) зрабілі (у) двая больш.

2) кінуліся (у) абдымкі;                    4) падтрымаць (на) хаду;

А19. Адзначце словазлучэнні, са словамі, якія з не пішуцца асобна:

1)   (не) распрацаваны план;        3) крочылі (не) спяшаючыся;        5) (не) вялікія турботы.

2)   вялікі (не) дарод;                     4) далёка (не) горшы вучань;

А20. Адзначце сказы, у якіх ужываецца ні:

  1. Я нічога … казаў і … пытаўся.
  2. У Беларусі воблік свой. Ёй колькі б год … налічылі, яна здаецца маладой.
  3. Ніколі я мераць … буду аднолькава шчасце і гора.
  4. Агранома хваляць … за плакаты, а за тое, як пачалі багацець нашы хаты.
  5. Хто б … спыніў тады мяне, я не змог бы нават і слова разумнага сказаць.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

  1. Белавежская пушча … цудоўны музей беларускай прыроды.
  2. Салавей … пясняр крылаты, прыляцеў вясной дахаты.
  3. Яўхім Карскі … заснавальнік беларускай філалогіі.
  4. Жыць у адзіноце … надзвычай пакутліва.

А22. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Часта трапляліся баравікі … і бабкі … і лісічкі.
  2. Вясна заўсёды прыгожая … як у вёсцы, так і ў горадзе.
  3. Тут нельга было ні проста прайсці … ні праехаць.
  4. Дзеці рассыпаліся па лесе … і агаласілі яго сваімі крыкамі.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Лес стаў прыгожы … як песня, але зусім пусты, быццам разам з жывёламі абышла і яго душа.
  2. Бацька вёў прыём хворых. Ён … як вопытны доктар … ведаў, што ў час эпідэміі грыпу дадому давядзецца ісці вельмі позна.
  3. Прыляцелі госці … як гром з яснага неба .
  4. Ночы сталі   цёмныя  … быццам сажа.

А24. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца коскамі або аддзяляюцца коскай.

1)   Зямля тут братцы залатая.

2)   Вясна мая пачалася на Тураўшчыне.

3)   Не кліч мяне вясна мая далёкая, шчаслівая.

4)   Марылін пасаг праўда прадалі з яе згоды і купілі столькі ж зямлі бліжэй.

А25. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца.

  1. Снег працяты марозам моцна скрыпеў пад нагамі.
  2. Нарэшце пачалася вясна дружная і цёплая.
  3. Вясёлы і гучны смех чуўся з дальняй вуліцы.
  4. Руплівая яна не магла проста так пасядзець, нават з добраю кніжкаю.

А26. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца.

  1. Седзячы з вудаю каля рэчкі ці возера, толькі пра светлае і добрае звычайна думаецца.
  2. Нельга дзецям і старым доўга чытаць лежачы.
  3. Вее вецер па-над борам ходзячы па свеце.
  4. Ветліва ўсміхаючыся брат ішоў насустрач маці, якую заўважыў яшчэ здалёк.

  

А27. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Застылы струмень жывіцы свеціцца на камлі … і хоча паўтарыцца жывому ўсяму на зямлі.
  2. Панура глядзела асенняя ноч … і вецер халодны ляцеў над Бярозай.
  3. Лісце ляжала пад нагамі стракатым дываном … і нам з сябрам добра было хадзіць па мяккай посцілцы.
  4. На Случчыне серабрацца невялікія звілістыя рэчкі … і пабліскваюць сцюдзёныя крыніцы.

А28. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.        

  1. Майму пакаленню ёсць … пра што сказаць людзям.
  2. Цяжка тады было адразу разабрацца … каго слухаць … каго баяцца.
  3. Як дбаеш … то і павагу маеш.
  4. Хіба забудзеш … калі такі шчаслівы момант жыцця!

А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

  1. Зноў вясенняя песня гучыць … нас прасторамі не разлучыць.
  2. Трэба дождж … ідзе дождж, трэба сонца … пячэ сонца.
  3. З крыніц пачынаюцца рэкі … яны даюць жыццё і азёрам.
  4. Зіма снежная … лета будзе дажджлівае.

А30. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў ў сказе.

Сонца свяціла ў твар … ад рэчкі і травы падымаўся пацяплелы туман … рэха перадавала  з лесу птушыны гоман… у нас ужо быў улоў… першая рыбіна ў гэтае лета.    

1) Працяжнік, коска, коска, працяжнік;            3) коска, коска, коска, коска;

2) коска, коска, коска, працяжнік;                      4) двукроп’е, коска, коска, працяжнік.

А31. Адзначце, у якім сказе з простай мовай, пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае схеме.

… Матуля … кінуўся Саша насустрач … Давай дапамагу…

1) “П, -а.- П…”         2) “П. –а,- п…”       3) “П! -а.- П.”           4) “П,” -а.: - П”.

А32. Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст.

1. Здаўна лічыцца, што ў гэты дзень душы продкаў злятаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць іх нашчадкі. 2. Дзяды – абрад ушанавання памерлых суродзічаў. 3. Неабходна было навесці парадак да гэтага дня. 4. Таму да такога свята абавязкова рыхтавалася ўся сям’я. 

а) 4, 3, 1, 2 .            б) 2,1, 3, 4.              в)1, 4, 2, 3.                 г)  3, 2,  4, 1.

                

В1.Запішыце слова, у якім на месцы пропуску пішацца  і:

1)за..меннік;    2) пера..грываць;   3)за..сці;      4)пад..ход.

В2.Запішыце слова, у якім ёсць прыстаўны гук:

1) на ..льнішчы;  2)без ..льготаў;  3) маладая ..львіца; 4)на ..ржышчы.

В3.Запішыце слова, у якім прапушчана літара:

1)міласэр..ны;    2)дакла..чык;  3)палес..кі;     4)капус..ны.

В4.Знайдзіце  граматычную памылку, звязаную з ужываннем ступені параўнання прыметніка, запішыце правільна.

  1. На душы стала спакайней.
  2. Гэта быў найбольш зручнейшы момант.
  3. Дождж неяк стаў драбнейшы.
  4. Самы светлы талент – людская дабрыня.

В5.Знайдзіце словазлучэнне, у якім граматычная памылка, запішыце правільна.

  1. паехаць па грыбы;    2)смяяцца над малою;    3)змястоўны рукапіс;     4)захварэць на малярыю.

В6.Вызначце тып аднасастаўнага сказ.

За багацце розуму не купіш. 

В7. Вызначце, у якім сказе ёсць памылка, звязаная з каардынацыяй дзейніка і выказніка, запішыце правільную форму выказніка.

  1. Шмат чалавек прыйшло на чарговую выставу мастака.
  2. Радасць, шчасце так і пыркаюць з яго вачэй.
  3. Чатыры вялікія чорныя лодкі адна за адной чырканулі насамі па пяску.
  4. Мінулі дзесяць гадоў  з той незабыўнай сустрэчы на Свіслачы.

В8.Вызначце стыль тэксту.

      Іду па асфальце дарожкі. Вавёрка бяжыць па траве, шархаціць па мяккім жоўта-карычневым, ужо не залатым, насціле прысмажанай марозікам лістоты, у якой вылучаюцца вялікія лапы кляновых лістоў. Мы з ёй, як бы знарок, з двух бакоў набліжаемся да адной з чорных ліп. Тут вавёрка сігане ўгору? Не, яна паскакала далей. І вось гульня нарэшце канчаецца: вавёрка пабегла па тоўстым шурпатым ствале, а я спыніўся за два крокі ад яго.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.