ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 9 КЛАС
1.УВОДЗIНЫ
Першы ўзровень
Як вы разумееце лiтаратуру як частку нацыянальнай i сусветнай культуры?
Другі ўзровень
Растлумачце адзiнства нацыянальнага i агульначалавечага, iнтэрнацыянальнага ў мастацкай лiтаратуры.
Трэці ўзровень
Якiя вы ведаеце мастацкiя напрамкi i лiтаратурныя плынi?
Назаiце асноўныя жанры беларускай лiтаратуры.
Чацвёрты ўзровень
Раскрыйце сутнасць паняццяў ,”стыль пiсьменнiка” , ,,стылёвая плынь”.
Пяты ўзровнь
Завядзiце ўласны лiтаратуразнаўчы слоўнiчак, выпiшыце ў яго новыя для вас тэрмiны.
2.Мiфалогiя – фальклор – лiтаратура
Першы ўзровень
У чым вобразныя магчымасці мовы?
Другі ўзровень
Што характарызуе мiфалогiю, мiфалагiчнае мысленне?
Як суадносяцца мiфалогiя i фальклор, фальклор i лiтаратура?
Трэці ўзровень
Як паводзяць сябе людзi i паỳзуны ỳ легендзе «Дамавiкова ỳдзячнасць»? Чаму беларусы лiчылі вужа дамавiком?
Чацвёрты ўзровень
Чым адрознiваецца легенда ад мiфа?
Пяты ўзровнь
Чаму змеi, драконы, цмокi так часта сустракаюцца ў народнай творчасцi лiтаральна ỳcix народаỳ свету?
Намалюйце дамавiка, як вы яго ỳяỳляеце.
3.Беларуская лiтаратура i Антычнасць
Першы ўзровень
Што вам вядома пра эпоху Антычнасцi? Чым вызначаецца гэты час? У чым яго значэнне для культуры чалавецтва?
Другі ўзровень
Што характарызуе мiфалогiю грэкаỳ i рымлян? Якiх мiфалагiчных герояỳ вы ведаеце?
Трэці ўзровень
У чым сiмвалiчны сэнс мiфалагiчных вобразаỳ?
Чацвёрты ўзровень
Хто першы еỳрапейскi паэт?
Што аб'ядноỳвае паэмы «Іліяда» i «Адысея»?
Чым значны вобраз Праметэя?
Пяты ўзровнь
Якiя традыцыi антычнай лiтаратуры выкарыстоỳваюць беларускiя аỳтары?
ЛIТАРАТУРА ЭПОХI СЯРЭДНЯВЕЧЧА
Агульная характарыстыка эпохі. Біблія.
Першы ўзровень
З якой гістарычнай падзеі пачынаецца эпоха Сярэднявечча?
Другі ўзровень
Якія асноўныя працэсы адбываліся ў эпоху Ранняга і Позняга Сярэднявечча?
Чаму вызначальнай датай у Сярэднявеччы лічыцца 1000год?
Трэці ўзровень
Раскажыце пра характар крыжацкіх паходаў?
Што вы ведаеце пра Кіеўскую Русь?
Чацвёрты ўзровень
Як вы разумееце Бога і веру ў Бога?
Раскрыйце структуру Бібліі.
Чым адрозніваецца Новы Запавет ад Старога Запавету?
Што вы можаце сказаць пра кожнага са стваральнікаў Евангелляў?
Пяты ўзровнь
Наведайце царкву, касцёл, звярніце ўвагу на жывапіснае ўвасабленне сюжэту Бібліі ў храме.
Якія вы ведаеце крылатыя выразы з Бібліі?
Еўфрасіння Полацкая
Першы ўзровень
Што характарызуе жанр жыція?
Чаму жыціі карысталіся папулярнасцю пасля Хрышчэння Русі?
Другі ўзровень
Чым адметны горад Полацк?
Трэці ўзровень
Як “Жыціе Еўфрасінні Полацкая” выяўляе асноўныя этапы біяграфіі святой падзвіжніцы?
Чацвёрты ўзровень
Што спрыяла разумоваму развіццю Еўфрасінні?
Дзе закончыла Еўфрасіння сваё жыццё?
Пяты ўзровнь
Якія рысы беларускай літаратуры выявіліся ў “Жыцці Еўфрасінні Полацкай”?
Кірыла Тураўскі
Першы ўзровень
Паспрабуйце прасачыць уплыў родных мясцін таго ці іншага пісьменніка на яго творчасць.
Другі ўзровень
Што вядома пра біяграфію Кірыла Тураўскага?
Якімі подзвігамі веры праславіўся Кірыла Тураўскі?
Трэці ўзровень
Як упісваецца творчасць Кірылы Тураўскага ў агульную сярэдневяковую літаратурную традыцыю?
Чацвёрты ўзровень
Што характэрна для стылю Кірылы Тураўскага як пісьменніка?
Пяты ўзровнь
Параўнайце жыцце Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.
У чым значэнне творчасці Кірылы Тураўскага для развіцця беларускай літаратуры?
“Аповесць мінулых гадоў”
Першы ўзровень
Чацвёрты ўзровень
Пяты ўзровнь
1. Хто і калі хрысціў Старажытную Русь?
2. У чым значэнне і наступства Хрышчэння Русі?
Другі ўзровень
3. Калі і кім быў створаны летапісны звод “Аповесць мінулых гадоў”?
Трэці ўзровень
4. Што вызначае жанр летапісу?
5. З якой даты пачынаецца дзяржаўнасць на Русі?
6. Хто такі Рурык?
7. Што вам вядома пра нашчадкаў Рурыка?
8. Як Рагнеда стала жонкай Уладзіміра і яксклалася яе жыццё?
9. Як апісваецца князь Усяслаў Полацкі ў летапісе?
Беларускі летапіс
1. Як ішло станаўленне Вялікага Княства Літоўскага?
2. Што вы ведаеце пра культуру ВКЛ?
3. Пра што распавядаюць першыя беларуска-літоўскія летапісы?
4. Як разгортвалася барацьба, згодна летапісаў, паміж Ягайлам і Вітаўтам?
5.Якія элементы мастацкасці можна заўважыць у беларуска-літоўскіх летапісах?
6.Якія фактары ўплывалі на развіццё старажытнай беларускай літаратуры?
7. Напішыце эсэ-разважанне пра драматызм беларускай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча на аснове помнікаў тагачаснай летаратуры.
ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ
Агульная характарыстыка эпохі
1. Чым былі выкліканы змены ў матэрыяльным і духоўным жыцці грамадства ў эпоху Адраджэння?
2. Дакажыце, што гуманізм, абагульненне чалавека-творцы, раскрыццё разнастайных чалавечых талентаў прынёс у Еўропу Рэнесанс.
3. Зварот да традыцый Антычнасці – адна з галоўных рыс эпохі Адраджэння. Якімі шляхамі Антычнасць пранікала ў беларускае мастацтва?
4. Як пасадзейнічала эпоха Адраджэння абуджэнню народнай, у тым ліку беларускай, свядомасці?. У чым гэта выявілася?
5. Якія поспехі еўрапейскай і беларускай літаратур звязаны з эпохай Адраджэння?6.
Што вы можаце сказаць пра шматмоўную літаратуру Беларусі эпохі Адраджэння?
7. Раскажыце пра беларусазнаўчыя звесткі ў уўрапейскіх крыніцах.
Францыск Скарына
1. Што вы ведаеце пра жыццёвы шлях i творчасть Францыска Скарыны?
2. У чым выявiлась асветнiцкая дзейнасть перакладчыка Бiблii на старабеларускую мову?
3. Вызначце найважнейшыя рысы рэнесанснага гуманiзму у творчасцi Францыска Скарыны?
4. Што характэрна для публiцыстыкi Францыска Скарыны, яго прадмоу i пасляслоуяу?
5. Францыск Скарына-пiсьменнiк. У чым выявiлiся яго пiсьменнiцкiя здольнасцi?
6. Паразважайце над агульнаславянскiми i еурапейскiм значэннем дзейнасцi Францыска Скарыны.
7. Як ушанаваны Францыск Скарына у Беларусi i у замежных краiнах?
Сымон Будны. Васіль Цяпінскі
1. Якiя дзве галоуныя грамадскiя падзеi абумовiлi развiццё беларускай лiтаратуры у перыяд Позняга Адраджэння?
2. У чым i як прадоужылi справу Францыска Скарыны Сымон Будны i Васiль Цяпiнскi?
3. Што нам вядома пра жыццёвы i творчы шлях Сымона Буднага i Васiля Цяпiнскага?
4. Раскажыце пра характар выкарыстання роднай мовы i яе ролю у ,,Катэхiзiсе” i ,,Евангiлле”
Мікола Гусоўскі
1. Адзначце, якія факты з біяграфіі М. Гусоўскага ляглі ў аснову паэмы «Песня пра зубра». Як атмасфера Вечнага горада паўплывала на фарміраванне светапогляду паэта?
2. Якой ідэяй прасякнута «Песня пра зубра»? У чым вы бачыце мастацкую значнасць гэтага твора?
3. Як намаляваны вобраз зубра ў паэме? Дайце характарыстыку зубра, падмацоўваючы свой адказ цытатамі з твора.
4. Як у паэме раскрываецца тэма вайны i мipy? Якія падзеі тагачаснай гісторыі выклікалі з'яуленне ў ёй антываеннай тэмы?
5. Чаму ў паэме аўтар вяртаецца ў мінулае, у перыяд княжання Вітаўта? Што супадае ў характарыстыцы князя Вітаўта ў паэме М. Гусоўскага i ва ўрыўку («Пахвала Вітаўту») з «Летапісу вялікіх князёў літоускіх»? Пацвердзіце свой адказ вытрымкамі з тэкстаў.
6. Якія праблемы, узнятыя паэтам, з'яўляюцца актуальнымі i для нашага часу?
7. Што падштурхнула Я. Семяжона да аднаўлення паэмы па-беларуску? Якімі прынцыпамі мастацкага перакладу ён кіраваўся?
8. Што яднае М. Гусоўскага i Ф. Скарыну? Ахарактарызуйце значэнне творчасці М. Гусоўскага ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
9. Калі б вам давялося ствараць карту «Шляхамі М. Гусоўкага», якія мясціны вы б на ёй адзначылі? Адказ абгрунтуйце.
10. Падрыхтуйце вусныя выказванн1 па адной з прапанаваных тэм: «Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы росквітам княства Літоўскага, нашага краю...»; «Багацце духоўнае— злата дзяржавы».
БАРОКА
1. Раскажыце пра прычыны ўзнікнення літаратурнага напрамку барока i яго асаблівасці.
2. Што характэрна для беларускай палемічнай літаратуры барока як жанру публіцыстыкі?
3. Што вы ведаеце пра жыццёвы i творчы шлях Сімяона Полацкага?
4. Які ўклад унёс беларус Сімяон Полацкі ў рускую культуру i літаратуру?
5. Чым вызначаюцца сатырычныя творы XVII стагоддзя «Прамова Мялешкі» i «Ліст да Абуховіча»?
6. Што ўяўляюць сабой інтэрмедыя i батлейка i які ўплыў яны аказалі на развіццё пазнейшага прафесійнага тэатра?
7. Паспрабуйце напісаць інтэрмедыю са школьнага жыцця.
АД СТАРАЖЫТНАЙ ДА НОВАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ. АСВЕТНІЦТВА. КЛАСІЦЫЗМ.
1. Як можна характарызаваць эпоху Асветнiцтва у лiтаратуры Еỳропы i Беларусi?
2. Якія асноỳныя падзеi на тэрыторыі Беларусі адбываліся у XVIII — пачатку XIX ст.? Чым характарызуецца развіццё беларускай літаратуры у XIX ст.?
3. Дайце агульнае паняцце класіцызму, сентыменталізму, асветніцкага рэалізму.
4. Вызначце ідэйна-мастацкія асаблівасці паэмы «Энеіда навыварат».
5. Што такое травестыйная літаратура, бурлеск?
6. Паслухайце музычныя запісы сучасных ансамбляў старадаўняй музыкі «Тутэйшая шляхта» i «Стары Ольса», падумайце, чым даўнейшая музыка адрозніваецца ад сучаснай.
РАМАНТЫЗМ ЯК ВЯДУЧЫ ЛІТАРАТУРНЫ НАПРАМАК
Рамантызм у еўрапейскім і беларускім мастацтве
1. Рэакцыяй на якія гістарычныя працэсы стаў рамантызм?
2. Што характарызуе ідэі рамантыкаў?
3. Паразважайце на тэму «рамантычны ўчынак».
4. Як рамантыкі глядзелі на прыроду?
5. Наведайце ў Вялікім тэатры оперы i балета Беларусі балет П. I. Чайкоўскага «Шчаўкунок» па рамантычнай аповесц1 Э. Т. А. Гофмана. Падумайце, якімі выяўленчымі сродкамі карыстаецца рамантызм на тэатральнай (опернай) сцэне.
6. Як у рамантызме змянілася сістэма жанраў?
7. Што характэрна для паэтыкі рамантызму?
8. Якія формы прыняў рамантызм у розных краінах?
АДАМ МІЦКЕВІЧ
1. Раскажыце пра жыццёвы i творчы шлях А. Мщкевіча.
2. Што звязвае А. Мщкевіча з Беларуссю? Назавще творы пісьменніка, тэматычна звязаныя з нашай зямлёй.
3. Дзе i калі адбываецца дзеянне паэмы «Пан Тадэвуш»?
4. Якія легендарныя падзеі ляглі ў аснову паэмы «Гражына»?
5. Ахарактарызуйце вобразы Гражыны, Гітавора, Рымвіда.
6. Як у паэме выявілася рамантычнае светаўспрыманне яе аўтара?
7. Вызначце асноўную ідэю твора.
8. Што вы ведаеце пра гісторыю перакладаў твораў А. Мщкевіча на беларускую мову?
9. Як ушанаваны А. Мщкевіч у Беларусі i ў свеце?
10. Падрыхтуйце выступленне на тэму: “Сцежкамі Адама Міцкевіча ў Беларусі”
ЯН БАРШЧЭЎСКІ
1. Назавіце асноўныя этапы жыццёвага i творчага шляху Я. Баршчэўскага.
2. У чым асаблівасці структуры кнігі «Шляхціц Завальня»?
3. Якім паўстае вобраз шляхціца Завальні ў кнізе?
4. Як падаецца прырода ў апавяданнях?
5. Што сімвалізіруюць вобразы Плачкі і Сына Буры?
6. Чым незвычайны вобраз Белай Capoкі ў аднайменным апавяданні?
7. Раскажыце пра сувязь кнігі «Шляхціц Завальня»з беларускім фальклорам.
Тарас Шаўчэнка
1. Што вы можаце распавесці пра жыццё і творчы шлях Тараса Шаучэнкі?
2. Тарас Шаўчэнка – паэт-грамадзянін. Падрыхтуйце да выказвання на гэту тэму.
3. Шаучэнка-патрыёт і Шаучэнка-інтэрнацыяліст. Як выяулялася любоу да роднага народа і да іншых народау у яго творчасті?
4. У чым і як у паэзіі Кабзара выявілася сувязь з вуснай народна-паэтычнай творчасцю? Якія вершы паэта сталі папулярнымі народнымі песнямі
5. Якім чынам падзеі беларускай гісторыі дапамаглі Тарасу Шаучэнку глыбей выявіць ідэйную сутнасць паэмы ,,Цары”?
6. Раскажыце пра сувязь Тараса Шаучэнкі з Беларуссю.Адшукайце творы беларускіх пісьменнікау, прысвечаныя Кабзару.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
1.Раскажыце пра жыццевы i творчы шлях В. Дунін-Марцінкевіча,назавiце яго галоуныя творы,кнiгi.
2.Чаму амаль усе асноуныя прыжыццевыя кнiжныя выданнi пiсьменнiка з явiлicя менавiта у сярэдзiне 50-х гг.19 ст.,а не раней цi пазней?
3.Якiмi талентамi валодау В. Дунін-Марцінкевіч,у чым i як гэта выявiлася?
4.У творчасцi В. Дунін-Марцінкевіча выразна праявiлiся рысы сентыменталiзму i рамантызму.Дакажыце гэта.
5. В. Дунін-Марцінкевіч як лiтаратар прайшоу шлях ад сентыменталiзму i рамантызму да рэалiзму.Цi быу такi шлях характэрны i для рускай лiтаратуры?Калi так,прывядзiце прыклады.
6.Прааналiзiруйце верш Янкi Купалы “Памяцi Вiнцука Марцiнкевiча.”На што звярнуу увагу пясняр,характарызуючы свайго папярэднiка?
7.Чым была выклiкана некаторая недаацэнка творчасцi В. Дунін-Марцінкевіча Ф.Багушэвiчам i М .Багдановiчам?
8.Пiсьменнiк У.Караткевiч у рамане “Каласы пад сярпом тваiм,, якi вы будзеце вывучаць у еаступным классе,так апiсау знешнасць В. Дунін-Марцінкевіча:” На краечку канапы,у кутку,сядзеу,зручна уцiснуушыся у мяккую падушку,нiбы патануушы у ей круглаватай фiгуркай.маленькi дабрадушны гарбун.Горб у яго быу невялiчкi i нагадвау бы легкую сутуласць,калi б толькi правае плячо не было вышэй за левае…На круглым мяккiм аблiччы блукала уседаравальная,расчуленая усмешка.Гарбуну было год сорак пяць,але праставатыя блакiтныя вочы,светла-русыя валасы.у якiх цяжка было зауважыць сiвiзну,румяны усмешлiвы рот надавалi ягонаму аблiччу добры,наiуны,у нечым дзяцiны выраз.Зiрнуушы на яго,нельга было не сказаць:”Ах,якi добры чалавек!,,.Параунайце гэты слоуны партрэт з фотапартрэтам В. Дунін-Марцінкевіча 1863г.,змешчаным на форзацы вучэбнага дапаможнiка.Апiшыце вынiкi сваiх назiранняу.
9.Як ушаноуваецца памяць В. Дунін-Марцінкевіча у Беларусi i у cвеце?
Пiнская шляхта
1.Як у” Пiнскай шляхце,, спалучаны якасцi вадэвiля i фарса?У чым гэта выявiлася?
2.Растлумачце выраз:”Страх-галоуная сiла,што рухае сюжэт твора,,.Пра якi страх тут iдзе гаворка?
3.Як паказвае драматург засцянковую шляхту?
4.З дапамогай якiх матацкiх сродкау характарызуе В. Дунін-Марцінкевіч вобраз Кручкова?
5.Дайце характатыстыку вобраза Куторгi.У чым яго неадназначнасць?
6.Што можна сказаць пра аутэнтычную мову “ Пiнскай шляхты,,?Хто i як яе “адпрацоувау,,?
7.Чым у творы дасягаецца камiчны эфект?
8.Як у п есе спалучаецца развязка дзеяння з яго завязкай?
9.Раскажыце пра уплыу “Пiнскай шляхты,, i творчасцi В. Дунін-Марцінкевіча увогуле на беларускую лiтаратуру.
Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму
Агульная характарыстыка рэалізму
1.Раскажыце пра станауленне рэалiзму у сусветнай i беларускай лiтаратуры,вызначце этапы гэтага станаулення.
2.Што пауплывала на узнiкненне рэалiзму як лiтаратурнага напрамку у беларускай лiтаратуры 19ст.?
3.У чым выяулялася суiснаванне рэалiзму i рамантызму у лiтаратуры 19ст.?
4.Што вы ведаеце пра жанр гутарак у беларускай лiтаратуры?
5.Пакажыце вялiкае значэнне публiцыстыкi у лiтаратурным i грамадскiм жыццi у Беларусi 19 ст.i як яно уплывала на лiтаратурны рух?
Кастусь Каліноўскі
1.Як атмасфера таго часу пауплывала на станауленне светапогляду правадыра паустання?
2.Па якой прычыне К.Калiноускi называе сябе Яська-гаспадар з-пад Вiльнi?Наколькi такi лiтаратурны псеуданiмадпавядае зместу i форме газеты “Мужыцкая прауда,,?
3.Якiя рэвалюцыйна-дэмакратычныя iдэi сцвярджау К.Калiноускi у газеце“Мужыцкая прауда,,?
4.Якiя сродкi вобразна-выяуленчай выразнасцi надаюць творам К.Калiноускага характар гутаркi,ствараюць уражанне непасрэднасцi зносiн з адрасатам?
5.Знайдзiце у тэксце“Мужыцкай прауды,,(№2) сродкi слоунай выразнасцi,акрэслiце iх экспрэсiуную ролю.
6.Чаму даследчыкi жыцця i творчасцi К.Калiноускага называюць”Лiст з-пад шыбенiцы,, i верш”Марыська чарнаброва,галубка мая,, запаветам аутара?
7.Хто з дзеячау беларускай культуры у сваiх творах звярнууся да лесу Калiноускага?
8.Што такое публiцыстыка як вiд лiтаратуры i якi уклад зрабiу К.Калiноускi у беларускую публiцыстыку?
9.На аснове тэкстау“Мужыцкай прауды,,складзiце”Запаветы Калiноускага беларускаму народу,,,кiруючыся наступным азначэннем:запавет-наказ парады паслядоунiкам,нашчадкам.
10.Падрыхтуйце вусныя выказваннi па адной з прапанаваных тэм:’’За свае чалавечае права,за сваю зямлю родную,,( К.Калiноускi); ”Лiст з-пад шыбенiцы,, i верш”Марыська чарнаброва,галубка мая,,як запавет нашчадкам,,;”Пiсьменнiкi-удзельнiкi паустання1863-1864 гадоу,,.
Францішак Багушэвіч
1.Раскажыце пра жыццевы щлях Ф.Багушэвiча,яго удзел у паустаннi 1863-1864 гг.
2.Чаму свае кнiгi пiсьменнiк друкавау за мяжой Расii i пад рознымi псеуданiмамi?Назавiце гэтыя кнiгi,месца i год iх выдання,псеуданiмы,якiмi карыстауся Багушэвiч.
3.Назавiце яшчэкнiгi, якiя падрыхтавау пiсьменнiк да выдання,адкажыце,чаму яны не пабачылi свет.
4.Якi уплыу аказау Багушэвiч на беларускiх пiсьменнiкау-сваiх сучаснiкау i наступнiкау?
5.Якiя рысы “мужыцкага адваката,, можна убачыць на здымку Ф.Багушэвiча, што змешчаны на здымку на форзацы?
6.Дзе i як Ф.Багушэвiч набывау вопыт публiцыстычнай творчасцi?
7. Раскажыце, як у “Прадмове,, да “Дудкi беларускай,, Ф.Багушэвiч даказвау,што беларуская мова”такая ж людская i панская,,,як i iншыя еурапейскiя мовы.
8.Як вы разумееце словы Ф.Багушэвiча ,што “гаворка,язык i есць адзежа душы,,?Давядзiце слушнасць заклiку пiсьменнiка:”Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай,кааб не умерлi!,,.
9.Чаму у часы Ф.Багушэвiча патрэбна было адстойваць саму назву нашай краiны”Беларусь,, i як ен гэта рабiу?
10.Як вызначыу этнiчныя межы Беларусi Ф.Багушэвiч?Адшукайце у даступных вам выданнях”Карту беларускага племенi,,акадэмiка Я.Карскага,супастауце яе з развагамi пiсьменнiка.
11.Як разумеу Ф.Багушэвiч ролю паэзii у жыццi народа?Пакажыце гэта на прыкладзе верша”Мая дудка,,.
12.Чым ”дудка,, Ф.Багушэвiча адрознiваецца ад”дуды,, В. Дунін-Марцінкевіча?
13.Раскрыйце сутнасць i ролю сiмвалiчных i алегарычных вобразау у паэзii Ф.Багушэвiча(вершы”Мая дудка,,.”Хмаркi,,).
14.супастауце вершы Ф.Багушэвiча”Хмаркi,,i М.Лермантава”Тучки,,.Вызначце агульнае i рознае у iх.
15.Як у вершы “Ахвяра,, выявiуся народны пункт погляду на тагачасную рэчаiснасць?
16.Што вы можаце сказаць пра рэалicтычнасць паказу жыцця.матыу прауды у паэзii Ф.Багушэвiча?
17.Назавiце найбольш характэрныя матывы паэзii Ф.Багушэвiча,якiя выявiлiся i у паэме”Кепска будзе!,,.Раскрыйце iх сутнасць.
18.Вызначце асноуныя элементы сюжэта паэмы: завязку, кульмiнацыю,развязку.
19.Як жыццястойкасць беларускага народа супрацьпастаулена у паэме сацыяльнай несправядлiвасцi?
20.Як i у чым выявiуся у паэме”Кепска будзе!,,гуманiстычны iдэал пiсьменнiка?
21.Падрыхтуйце вуснае паведамленне на адну з тэм :”Як я разумею народнасць творчасцi Ф.Багушэвiча,,;”Рэалiстычнае i рамантычнае у творчасцi Ф.Багушэвiча,,;”Францiшак Багушэвiч-наш сучаснiк,,.
Янка Лучына
1. Ахарактарызуйце жыццёвы i творчы шлях Янки Лучыны. Чаму яго нельга назваць ,,паслядоуникам Ф. Багушевiча”?
2. Якiм паустае у лiрыцы паэта вобраз Беларусi?
3.Назавiце мастацкiе сродкi, што спатрэбiлiся Янку Лучыну для выяулення любовi да роднага краю у вершы ,,Роднай старонцы”.
4. Што можна сказать пра Лучыну-пейзажыста, зыходзячы з яго паэмы ,,Паляунiчыя акварэлькi з Палесся”?
5. Як вырашаецца у паэме праблема узаемаадносiн чалавека i прыроды?
6. Якiмi якасцямi надзелены вобраз Грышкi i у чым яны выяуляюцца?
7. Супастауце ,,Паляунiчыя акварэлькi з Палесся” Янкi Лучыны i ,,Записки Охотника” I. Тургенева. Чым падобны гэтыя творы i чым яны адрознiваюцца?
Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку xx стагоддзя
Сусветная і беларуская літаратура ў пачатку xx стагоддзя
1. Раскажыце пра сацыяльна-палiтычныя падзеi пачатка XX ст., што непасрэдна уплывалi на развiццё лiтаратуры Беларусi.
2. Якiя сацыякультурныя з’явы садзейнiчалiфармiраванню класiчных асноу беларускай лiтаратуры?
3. Што неабходна для iснавання лiтаратурнага працэсу?
4. Вызначце ролю асобных выдавецтвау i перыядычных выданняу, найперш ,,Нашай нiвы”, у гiсторыi айчыннай культуры i мастацтва слова.
5. Уважлiва разгледзьце рэпрадукцыю карцiны М. Савiцкага ,,Вiленскiя сустрэчы”, змешчаную на форзацы вучэбнага дапаможнiка. Паразважайце, пра што маглi б гаварыць памiж сабой намаляваныя на ёй М. Чурлёнiс, Цётка, С. Шымкус, Л. Гiра, Янка Купала, В. Брусау, У. Станкевiч, Змiтрок Бядуля, Ядвiгiн Ш.
6. Якiя мастацкiя напрамкi i плынi панавалi у еурапейскай i рускай лiтаратуры у пачатку XX ст.?Цi пауплывалi на беларускае прыгожае пiсьменства сiмвалiзм, iмажынiзм, iмпрэсiянiзм?
7. Як вы разумееце словы Максiма Горкага, сказаныя iм у дачыненнi да творчастi Янкi Купалы i Якуба Коласа: ,,Проста, задушэуна i, вiдаць, па-сапрауднаму народна… Нашым бы трошкi такiх якасцей”?
8. Раскажыце пра станауленне у пачатку XX ст. беларускага прафiсiйнага тэатра.
9. Якiя, на вашу думку, лiтаратурна-мастацкiя традыцыi, закладзеныя у пачатку XX ст., маглi знайсцi працяг у развiццi беларускай нацыяналльнай культуры на працягу усяго XX ст.?
10. Што маглi б сказаць пра сваю Радзiму Беларусь пiсьменнiкi, выявы якiх вы бачыце па рэпрадукцыi У. Стальмашонка ,,Слова пра Беларусь”
Цётка
1. Раскажыце коратка пра сям’ю, вучобу, працу Цёткi.
2. Ахарактарызуйце Цётку як пiсьменнiцу, грамадскага дзеяча, жанчыну.
3. Як пауплывала на усё далейшае жыццё i творчасць Цётки пабыука у Пецярбургу, навучанне на курсах Лесгафта?
4.Дайце характарыстыку зборникау ,, Скрыпка беларуская” i ,,Хрэст на свабоду”.
5. Прааналiзуйце вершы ,,Мае думкi”, ,,Мора”, раскрыйце сутнасць iх рамантычна-сiмваличнай вобразнасцi i алегарычнасцi.
6. Што характэрна для рытма-iнтанацыйнага ладу вершау Цётки ,,Вера беларуса” I ,,Суседзям у няволi”?
7. Якiя фiгуры паэтычнага сiнтаксiсу часта сустракаюцца у вершах паэтэсы i з якай мэтай яны ужываюцца?
8. Ва уласны лiтаратуразнаучы слоунiчак Выпишыце новыя для вас тэрмiны.
Янка Купала
1. Чаму Янка Купала-,,першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзii”?
2. Што вы можаце сказаць пра разнастайнасць таленту Янкi Купалы? Якiя тры галоуныя крынiцы яо творчасцi можна вызначыць?
3. Чаму Iван Луцэвiч выбрау для сваёй творчасцi псеуданiм Янка Купала?
4. Што уявляла сабой ,, цыганскае жыццё” сям’i Луцэвiчау? Чым яно было выклiкана?
5. Дзе i як атрымау лiтаратурную адукацыю Янка Купала? Што сведчыць пра яе грунтоунасць?
6. Калi i дзе быу надрукованы першы верш Янкi Купалы? Як ён называуся? Хто пасадзейнiчау яго публiкацыi?
7. Ахарактарызуйце першы зборнiк вершау Янкi Купалы, назавiце месца i год яго выдання. Хто яго рэдагавау? Якiя iншыя кнiгi песняра вы ведаеце?
8. Якую ролю у жыццi i станауленне творчай асобы беларускiх пiсьменнiкау адыграу Пецярбург?
9. Янка Купала i ,,Наша нiва”. Раскажыце пра сувязь паэта з гэтай газетай.
10. Што вы ведаеце пра лiтаратурную i грамадскую працу Янкi Купалы у савецкi час?
Якуб Колас
1. Назавiце асноуныя факты з бiяграфii Якуба Коласа?
2. Што у найбольшай ступенi характарызуе лiрыку Якуба Коласа?
3. Раскажыце пра гiсторыю стварэння паэмы ,, Новая зямля”. Як фармiравалася задума твора?
4. Паразважайце пра фiласофскi сэнс назвы паэмы ,,Новая зямля”.
5. У чым заключаецца роля лiрычных адступленняу у паэме ,, Новая зямля”?
6. Напiшыце творчую працу ,,Пауната адлюстравання жыцця i сялянскай працы у паэме ,,Новая зямля”
7. Якiя характэрныя нацыянальныя рысы беларуса можна назiраць у герояу Коласавай паэмы?
8. Як паказана прырода у паэме?
9. Што можна сказаць пра жанр ,,Новай зямли”?
Алесь Гарун
1. Раскажыце пра асноуныя моманты жыцця, творчасцi i грамадскай дзейнасцi Алеся Гаруна.
2. Што уяуляе сабой адзiная прыжыццевая кнiга Алеся Гаруна ,,Матцын дар”?
3. Параунайце першы i другi варыянты верша Алеся Гаруна ,,Ты мой брат, кого зваць беларусам…”. Выявiце агульнае i рознае у iх iдэйна –мастацкай тканiне.
4. Што, на вашу думку, дазваляе лiчыць Алеся Гаруна класiкам беларускай лiтаратуры?
5. Якiя матывы творчасцi паэта актуальны i для нашага часу?