Справаздача аб правядзенні
тыдня беларускай мовы і літаратуры ў
ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Оршы”
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у загадзя ўсталяваны тэрмін з 13.11.2017 па 18.11.2017 года.
Мэта мерапрыемстваў прадметнага тыдня – папулярызацыя роднай літаратуры і мовы сярод вучняў; ушанаванне дня роднай мовы, а таксама юбіляраў 2017 года; уключэнне навучэнцаў ва адукацыйны працэс; развіццё пазнаваўчай і творчай актыўнасці; выяўленне і заахвочванне найбольш адораных вучняў.
У прадметным тыдні прынялі ўдзел усе выкладчыкі роднай мовы і літаратуры, а таксама паралелі вучняў 5 – 11 класаў. План мерапрыемстваў быў складзены і абмеркаваны настаўнікамі на пасяджэнні МА.
Дата |
Назва мерапрыемства |
Удзельнікі, месца правядзення, час правядзення |
Адказныя |
13.11. 2017 |
Адкрыццё тыдня Віртуальны часопіс “Мая Беларусь” |
Настаўнікі і вучні , фае школы, 8.00 |
Аліфірэнка Т.А. |
13.11. 2017 |
Тэматычная кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа |
Настаўнікі і вучні, фае школы, 8.00 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
14.11. 2017 |
Інфармацыйная гадзіна “І сёння з намі Колас і Купала” |
Настаўнікі і вучні, 8.00 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні 10-11 кл. |
15.11. 2017 |
Літаратуразнаўчая віктарына “Размаўляем па-беларуску” |
7класы, кб 303, 8.00 |
Відзевіч В.І. |
16.11. 2017 |
Конкурс- гульня “Наш Уладзімір Караткевіч” |
8-9 класы, кб 219,8.00 |
Чарняўская Н.А. |
17.11. 2017 |
Лінгвістычная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” |
5 класы, кб 323, 8.00 |
Аніковіч Л.Р. |
17.11. 2017 |
Конкурс эрудытаў “У роднай мовы роднае карэнне” |
6 класы, кб.318, 8.00 |
Аліфірэнка Т.А. |
18.11. 2017 |
Закрыццё тыдня |
Настаўнікі і вучні 5-11 класаў актавая зала, 9.00 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
Дзякуючы намаганням школьных бібліятэкараў адбыліся бібліятэчныя ўрокі “Навінкі беларускай кнігі”, “Юбіляры 2017 года”. Дзеці пакідалі бібліятэку з гонарам за тое, што нарадзіліся і жывуць у краіне з самабытнай культурай і традыцыямі, багатай прыродай і слаўнай гісторыяй.
Вынікі правядзення прадметнага тыдня, згодна з палажэннем, былі абмеркаваны на чарговым пасяджэнні МА. На пасяджэнні кафедра прыйшла да высновы, што тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў на добрым узроўні, мэты, пастаўленыя перад настаўнікамі, былі дасягнуты.
РЭКАМЕНДАЦЫІ:
- Працягваць працу па папулярызацыі роднай мовы і літаратуры, традыцый, звычаяў, абрадаў беларускага народа.
- Заахвочваць вучняў у глыбейшым авалоданні нормамі літаратурнай беларускай мовы.
- Развіваць вусную і пісьмовую мову вучняў, пашыраць іх слоўнікавы запас.
- Выхоўваць у вучняў цікавасць да роднай культуры, гонар за свой народ і дзяржаву, абуджаць гістарычную памяць;
- Працягваць работу па папулярызацыі беларускай мовы.
Старшыня МА беларускай мовы і літаратуры Т.А.Аліфірэнка