Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Карысна правесці свой час

Дата: 22 сентября 2020 в 06:19, Обновлено 22 сентября 2020 в 06:26
352 просмотра

Суботні дзень – дзень выхаваўчых мерапрыемстваў, калі вучні наведваюць школу, каб карысна правесці свой час.

Так і 19 верасня вучні 6, 8, 9 і 10 класаў школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Вучні 8 “Б” класа атрымалі задавальненне ад гульні-віктарыны “Быў. Ёсць. Буду”, якая была праведзена пасля прагляду дакументальнага фільма “Свет Караткевіча”

З цікавасцю вучні 6 “В” класа паглядзелі інсцэніроўку казкі “Лебядзіны скіт”, якую падрыхтавалі і паказалі вучні 10 класа.

А вучні 9 “А” класа прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай гасцёўні ”Наш Караткевіч”. Удзельнікі чыталі вершы, урыўкі з твораў, успамінаў Уладзіміра Караткевіча, з задавальненнем прагледзелі дакументальны фільм “Рыцар сумлення і свабоды”.

А крыху раней, у чацвер, нашу школу наведала навуковы супрацоўнік музея У.Караткевіча Смалякова А.А., якая правяла з вучнямі 6 “А” класа мерапрыемства на тэму “Жизнь и творчество рыцаря белорусской литературы В.С.Короткевича”

З цягам часу інтарэс да асобы і творчасці У.Караткевіча не змяншаецца, усё больш шырокае кола вучняў цікавіцца яго творамі. Ушанаванне пісьменніка і высокая ацэнка нашчадкамі таго, што зроблена ім, знайшлі сваё адлюстраванне ў многіх мерапрыемтсвам, якія заўжды праводзіліся і праводзяцца сёння ў школах нашага горада.Фото

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.