Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ФОРУМ "МУЗЕI БЕЛАРУСI"

Дата: 13 октября 2016 в 10:33, Обновлено 17 октября 2016 в 21:23
592 просмотра

 У МАГІЛЕВЕ ЗАВЯРШЫЎСЯ ФОРУМ “МУЗЕІ БЕЛАРУСІ”

03.10.2016
      Ўдзел у своеасаблівай выставе дасягненняў прынялі больш за сто устаноў: як дзяржаўных, так і прыватных. А тысячы гасцей маштабнага сімпозіума з дапамогай сваіх смартфонаў ўпершыню змаглі праверыць веды ў квэст-гульні «Знайдзі артэфакт».

      Найважнейшая частка форуму - прафесійны конкурс. У міжнародным журы на чале з дырэктарам расійскай Траццякоўскай галерэі - эксперты з Літвы, Польшчы, Эстоніі. На ўсе музеі Беларусі толькі пяць намінацый. А таму ва ўсіх катэгорыях справядліва першыя месцы падзялілі на дваіх.
      Лепшымі за прэзентацыю на форуме прызнаныя Магілёўскі мастацкі і музеі Мінскай вобласці. Самым інавацыйным стаў праект «Маленькі эксперт» Нацыянальнага мастацкага. За лепшыя праекты двухгоддзя адзначаны выстава «Мы перамаглі!» Музея ваеннай гісторыі Беларусі і зноў жа Нацыянальны мастацкі (экспазіцыя абразоў у Ватыкане). Лепшыя культурна-адукацыйныя праграмы прапануюць музей-запаведнік «Нясвіж» і Палацава-паркавы ансамбль у Гомелі. А лепшыя выданні падрыхтаваны Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і віцебскім Музеем Марка Шагала.
      Міністр культуры Барыс Святлоў: «Калі параўноўваць нацыянальны музей з музеем краязнаўчым горада Копыля, канешне, хто атрымае гран-пры? Таму мы проста адмовіліся ад гэтага гран-пры. Можа, мы вернемся да яго праз пару год».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.