Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Дата: 19 марта 2017 в 10:21, Обновлено 11 апреля 2017 в 10:31
1 127 просмотров

Любая краіна, любы горад маюць сваю насычаную падзеямі і людзьмі гісторыю. Помнікі архітэктуры і ўшанаваныя ў камені выбітныя асобы, рукапісныя летапісы, памятныя даты – усё гэта – тыя карані, якія сілкуюць чалавека, без якіх ён не можа рухацца наперад. Наш Полацкі край асабліва багаты сваёй гісторыяй, вывучэннем якой займаліся многія даследчыкі, і кожны палачанін павінен ведаць гісторыю свайго горада і ганарыцца ёю.

Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры, побыту мясцовасці. Важную ролю ў гэтым адыгрывае Цэнтральная бібліятэка імя Ф. Скарыны. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны выклікае неабходнасць данесці яе да нашчадкаў.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Любая краіна, любы горад маюць сваю насычаную падзеямі і людзьмі гісторыю. Помнікі архітэктуры і ўшанаваныя ў камені выбітныя асобы, рукапісныя летапісы, памятныя даты – усё гэта – тыя карані, якія сілкуюць чалавека, без якіх ён не можа рухацца наперад. Наш Полацкі край асабліва багаты сваёй гісторыяй, вывучэннем якой займаліся многія даследчыкі, і кожны палачанін павінен ведаць гісторыю свайго горада і ганарыцца ёю.

Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры, побыту мясцовасці. Важную ролю ў гэтым адыгрывае Цэнтральная бібліятэка імя Ф. Скарыны. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны выклікае неабходнасць данесці яе да нашчадкаў.

У 2017 годзе будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Гэта значнае свята і для Полацка, у якім нарадзіўся Францыск Скарына.

Вывучэнне спадчыны Францыска Скарыны пачалося ў канцы XVIII ст. Найбольшы ўклад у даследаванне жыцця і дзейнасці вялікага беларускага асветніка, яго выданняў, літаратурнай творчасці зрабілі рускія і беларускія скарыназнаўцы, асабліва Карскі Я., Пічэта У., Уладзіміраў П., Флароўскі А., Шчакаціхін М., а ў наш час – Агіевіч У. У., Алексютовіч М. А., Аляксееў П. А., Анічэнка У. В., Батвіннік М. Б. Белы А. Я., Болбас В. С., Брага С., Булыка А. М., Галенчанка Г. Я. Глебаў А. К., Грыцкевіч А. П., Дарашкевіч В. І., Дварчанін І. С., Драздовіч Я., Дышыневіч В. Н., Жураўскі А. І., Зайцаў В. К.,
Зварыка І. М., Калеснік У. А., Караткевіч У. С., Каўка А. К., Кісялёў Г., Клышка А., Конан У. М., Лабынцаў Ю. А., Лазарук М. А., Ліхадзедаў У. А., Лойка А. А.,
Майхровіч С. К., Мальдзіс А. В., Мдывані А., Мілавідаў А. І., Мыльнікаў А. С., Надсан
А., Неміроўскі Я. Л., Падокшын С. А., Паўлавец Д. Д., Петрашкевіч А., Прашковіч М. І., Саверчанка І. В., Садковіч М. Ф., Сапуноў Б. В., Суднік М. Р., Суша А., Усовіч К. С., Чаквін І. У., Чамярыцкі В. А., Чапко В. У., Шалькевіч В. Ф., Шматаў В. Ф. і інш.

Захавалася звыш 300 экземпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розных бібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Спадчына Скарыны мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне. Яго мудрыя думкі і глыбокія ідэі актуальныя і сёння.

Пакуль людзі цікавяцца гісторыяй, памяць пра продкаў жыве і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Дзедзюліна Л. Б.

Загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Скарыны г. Полацка


Оргкомитет по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в 2017 году в Полоцке

Создан Национальный организационный комитет по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в Полоцке Витебской области 3 сентября 2017 года. Соответствующее постановление принял Совет Министров Республики Беларусь №894 от 1 ноября 2016 г.

Согласно документу, финансирование подготовки и проведения мероприятий Дня письменности поручено осуществить за счет средств республиканского и местных бюджетов в рамках средств, предусмотренных государственным органом на проведение централизованных мероприятий, а также иных источников.
Возглавляет организационный комитет Заместитель Премьер-министра Республики Беларусь Наталья Кочанова. Заместителями председателя оргкомитета являются Министр информации Лилия Ананич и председатель Витебского облисполкома Николай Шерснев. В состав оргкомитета вошли также руководители министерств образования, культуры, связи и информатизации, спорта и туризма, представители иных министерств, ведомств и организационных структур.

Постановление Совета министров от 01.11.2016
Пастанова Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г.Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 г.
Склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г.Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 г.

СКАРЫНІЯНА

Пачаўся творчы фестываль «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» 

Ён праводзіцца ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Фестываль дае магчымасць дашкольнікам, вучням, навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўсім жадаючым творча інтэрпрэтаваць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа. 


Зрабіць гэта можна на інтэрнэт-рэсурсе olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, а таксама на афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте». Там жа будзе размяшчацца інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення.

Дыстанцыйны этап доўжыцца з 6 сакавіка па 7 мая 2017 года. Падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання  пераможцаў адбудуцца 19 мая 2017 года ў канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау»

Фестываль праводзіцца ў шасці намінацыях.

1. «Спадар Скарына» – віртуальны альбом беларускай цацкі, якая дэманструе непаўторнасць традыцыйнага лялечнага мастацтва (вырабы з саломкі, тканіны, бісеру, драўляных пацерак, гліны, дрэва, воўны, бяросты, скуры і іншых матэрыялаў). Увага: пры стварэнні вырабаў мусяць выкарыстоўвацца інструменты гандлёвай маркі BOSCH и DREMEL. Творчыя работы неабходна суправадзіць фотаздымкам ці відэа, якія дэманструюць выкарыстанне названых інструментаў.

2. «Кніжнае свята» – віртуальны альбом вокладак і старонак першых друкаваных кніг, вырабленых у розных тэхніках і аздобленых арнаментам, малюнкамі (мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, скрапбукінг, карціны на шкле, пэчворк і інш.). Пры жаданні праекты можна праілюстраваць цытатамі з выданняў, надрукаваных Скарынам.

3. «Шляхамі першадрукара» – віртуальны альбом памятных месцаў, пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны, па краязнаўчых маршрутах, музеях. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца ілюстрацыі, малюнкі, аплікацыі з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем.

4. «Эпоха творцы» –  віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху. У спаборніцтвах па гэтай намінацыі ўдзельнічаюць эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы.

5. «Спадчына ў нашай памяці» – віртуальны альбом сюжэтных кампазіцый, прысвечаных Ф. Скарыне, яго жыццю і дзейнасці, – твораў выяўленчага мастацтва. скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дрэваапрацоўка.

6. «Калекцыянер.net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства), вырабленых у розных тэхніках. Гэта медніцтва, ганчарства, бондарства, мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, бісерапляценне, дэкупаж, габелен...

Аўтары лепшых работ дыстанцыйнага этапу (па 6 чалавек з кожнай узроставай катэгорыі) стануць удзельнікамі вочнага этапу. Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна падаць заяўку па вызначанай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»).

Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца ў інфармацыйным лісце.

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;
+375 17 229 19 67 Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;

e-mailolimp.unibel@gmail.com


Чытайце таксама

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.